Памёр беларускі графік і шматгадовы кіраўнік саюзу мастакоў Уладзімір Басалыга


У Менску памёр Уладзімір Басалыга, беларускі графік, кіраўнік Беларускага саюзу мастакоў, сябра суполкі «Пагоня». Пра гэта са спасылкай на сваякоў памерлага паведамляе «Радыё Свабода».

Уладзімір Саймойлавіч Басалыга нарадзіўся ў 1940 годзе. Скончыў Менскую мастацкую вучэльню імя Глебава, Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.

Мастак аформіў кнігі Сяргея Грахоўскага, Уладзіміра Караткевіча, Максіма Танка, Ларысы Геніюш.

Працаваў над графічнай серыяй «Помнікі дойлідства Беларусі».

У1991 годзе Уладзіміра Басалыгу ўзнагародзілі медалём імя Францішка Скарыны.

Hавiны
У Менску развіталіся з кінарэжысёрам Любоўю Зямцовай
2020.05.24 20:28

СК belsat.eu

Стужка навінаў