Памёр аўтар музыкі да песень «Прекрасное далеко» і «Крылатые качели»


Яўгену Крылатаву было 85 гадоў. Пра гэта паведаміла ягоная дачка Марыя Крылатава, перадае ТАСС.

Прычынаю смерці стала двухбаковая пнеўманія. Крылатаў памёр у шпіталі.

Яўген Крылатаў нарадзіўся ў Свярдлоўскай вобласці 23 лютага 1934 года. Вучыўся ў музычнай школе ў прыгарадзе Пярмі, Пермскай музычнай вучэльні, а затым у Маскоўскай кансерваторыі адразу на двух факультэтах – па класе кампазіцыі і па класе фартэпіяна.

Ён найбольш вядомы як аўтар песень «Крылатые качели», «Колыбельная медведицы», «Лесной олень», «Прекрасное далеко» і «Три белых коня».

Быў кампазітарам фільмаў «Ищу человека», «Приключения Электроника», «Гостья из будущего», «Чародеи», «Дети понедельника», «Лиловый шар», мультыплікацыйнай трылогіі «Простоквашино», анімаваных фільмаў «Дед Мороз и лето» і «Умка».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў