Памёр Альфі Эванс – бацькі не паспелі перавесці яго ў італьянскі шпіталь


Людзі прыносяць кветкі, цацкі і знічы да больніцы Alder Hey у Ліверпулі, дзе 28 красавіка памэр Альфі Эванс. Фота – Phil Noble/Reuters

Дзіцё, якое апынулася ў цэнтры судовага пазову і за якога заступіўся Папа Рымскі, памёр у суботу ў Ліверпулі, не дажыўшы дзесяці дзён да свайго двухгоддзя.

У панядзелак лекары адключылі ад сістэмы жыццезабеспячэння двухгадовага хлопчыка, мозг якога разбурыла незразумелая для лекараў нейрадэгенератыўнае захворванне. Паводле ацэнак медыкаў, Альфі павінен быў памерці праз некалькі хвілін пасля адключэння апарату штучнага дыхання, але хлопчык пражыў амаль тыдзень.

Смерць мозгу азначае смерць усяго арганізму. Аднак з дапамогай рэанімацыйных захадаў лекары могуць падтрымліваць функцыі сэрца, крывянога звароту і дыханне, што будзе ствараць уражанне жыцця.

Бацькі Альфі хацелі адвезці сына ў Італію, каб працягнуць лекаванне сына. Кіраўніцтва шпіталя не дазволіла ім гэтага зрабіць, спасылаючыся на тое, што гэта можа негатыўна паўплываць на стан здароўя хлопчыка. Справа ў тым, што па брытанскіх законах дзяржава можа вырашаць лёс дзіцяці, калі яму пагражае небяспека. Гэтай акалічнасцю брытанскага права і скарысталіся лекары.

Таксама шпіталь пахадайнічаў аб тым, каб адключыць Альфі ад апарату штучнай вентыляцыі лёгкіх. Яны сцвярджаюць, што тамаграфія паказала разбурэнне мозгу і лекаваць малога далей, па іх меркаванню, будзе бессэнсоўна. Напрыканцы лютага гэтага году суд дазволіў адключыць Альфі ад апаратаў.

Нягледзячы на рашэнне суда, бацькі працягвалі змагацца за жыццё свайго сына. Яны падалі апеляцыю ў Вярхоўны суд. Яе адхілілі. Пасля былі спробы звярнуцца ў Еўрапейскі суд па правах чалавека, але і там сказалі, што права дзіцяці не парушаюцца.

У красавіку бацька Альфі сустрэўся з Папай Рымскім Францішакам. Італьянскі бок пацвердзіў магчымасць аперацыі, якая магла б дапамагчы хлопчыку і аблегчыць ягонае існаванне і працягнуць жыццё на нявызначаны тэрмін. Міністэрства замежных справаў Італіі цягам содняў надалі Альфі італьянскае грамадзянства, яны спадзяваліся, што гэта дапаможа перавезці дзіцё ў Італію. Брытанскі бок адказаў, што з італьянскім грамадзянствам ці без яго, хлопчык – грамадзянін Вялікай Брытаніі, таму перавозіць яго нікуды не будуць.

ДД

Стужка навінаў