Памёр актор з фільму «Big Lebowski»


Дэйвід Хадлстан, адзін з двух Лебоўскіх з камедыі братоў Коэнаў, памёр у Санта Фе на 86-м годзе жыцця.

Артыст памёр 2 жніўня, але пра гэта стала вядома толькі ў чацвер. Los Angeles Time са спасылкай на жонку актора Сару Кэпэ падае, што Хадлстан цярпеў на хваробы сэрца і нырак. Яму было 85 гадоў.

Дэвід Хадлстан (David Huddleston) нарадзіўся 17 верасня 1930 года ў Вінтане, у штаце Вірджынія. У юнацтве ён нярэдка ўдзельнічаў у аматарскіх пастаноўках. Хадлстан служыў у авіямеханікам у ВПС ЗША, а пазней вывучаў акторскае майстэрства ў Амерыканскай акадэміі драматычнага мастацтва.

Артыст гуляў на Брадвеі, а таксама ў вялікай колькасці тэлевізійных драмаў. Гледачы ведаюць яго збольшага па ролях у серыялах «Прыватны дэтэктыў Магнум», «Яна напісала забойства» і «Крутыя Уокер».[/vc_column_text][vc_single_image image=”264071″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Найбольшую вядомасць актору прынесла загалоўная роля ў культавы фільме Джоэла і Ітана Коэнаў «Big Lebowski» (1998 году).

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў