Памёр актор Мікалай Карачанцаў


За дзень да свайго 74-годдзя памёр вядомы актор Мікалай Карачанцаў.

Пра гэта агенцыі ТАСС паведаміў яго сын Андрэй Карачанцаў.

«Так, мы пацвярджаем. Гэта здарылася ў рэанімацыі 62-й бальніцы ў Маскве, без дзесяці дзевяць раніцы», – сказаў ён.

Мікалай Карачанцаў – народны артыст РСФСР (1989). Узнагароджаны ордэнамі Пашаны (1997) і «За заслугі перад Айчынай» IV ступені (2009). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РФ (2002; за ролю ў спектаклі «Шут Балакіраў»), прэміі МУС РФ (2001).

У кіно Карачанцаў дэбютаваў у 1968 годзе. Сярод самых вядомых фільмаў з яго удзелам: «Сабака на сене», «Чалавек з бульвара Капуцынаў», «Прыгоды Электроніка», «Белыя росы».

Ён таксама вядомы як акцёр дубляжу, агучваў папулярныя савецкія мультфільмы і замежныя фільмы. У савецкім пракаце герояў Карачанцаў агучваў Жана-Поля Бельмандо.

CK, belsat.eu

Стужка навінаў