Памёр абаронца Курапатаў Барыс Дуброўскі


Абаронца Курапатаў Барыс Дуброўскі памёр 17 сакавіка на вуліцы Мірашнічэнка ў Менску, калі вяртаўся з Курапацкай варты.

Газета «Новы час» піша, што Барыс Дуброўскі разам з Нінай Багінскай вярталіся ўвечары 17 сакавіка з Курапацкай варты. На вуліцы Мірашнічэнка Дуброўскі упаў на зямлю, людзі, якія былі побач, выклікалі хуткую. Дактары спрабавалі яго рэанімаваць, але ён ужо памёр.

Актывістка Наталля Саматыя кажа, што пару тыдняў таму Дуброўскі ужо падаў на вуліцы, страціўшы прытомнасць. Але потым прыйшоў у сябе.

Барыс Дуброўскі – справа. Фота з Фэйсбуку Змітра Дашкевіча

Барыс Дуброўскі ўдзельнічаў у Курапацкай варце цягам двух гадоў, хадзіў туды двойчы на тыдзень – па аўторках і пятніцах. Заўжды стаяў з 16 да 20 гадзінаў. Ездзіў падтрымліваць паплечнікаў у суды, сёлета сам быў аштрафаваны за ўдзел у снежаньскіх акцыях за незалежнасць.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў