Памёр 36-гадовы мужчына, які падпаліў сябе на ганку аддзялення міліцыі ў Смалявічах


У Больніцы хуткай медычнай дапамогі ў Менску памёр 36-гадовы Сяргей Радчэня – мужчына, які падпаліў сябе на ганку аддзялення міліцыі ў Смалявічах, павідаміла прэсавая служба міністэрства аховы здароўя.

Мужчына знаходзіўся ў рэанімацыі Рэспубліканскага апёкавага цэнтру Больніцы хуткай медычнай дапамогі ў Менску, ён памер уначы 25 верасня.

18 верасня ў Смалявічах перад будынкам міліцыі чалавек абліў сябе бензінам і падпаліў. Сведкі кажуць, што мужчына зрабіў гэта ў знак пратэсту супраць дзеянняў сілавікоў.

Падчас самападпалу Радчэня атрымаў спёкі 84 % цела, у тым ліку і дыхальных шляхоў. Дактары ацэньвалі яго стан як скрайне цяжкі.

Паводле МУС, 36-гадовы мужчына неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё спіртных напояў, таксама выказваўся пра спробы суіцыду.

Паводле выдання «Наша ніва», памерлы жыхар вёскі Задомля Смалявіцкага раёну. Сваякі казалі, што прычынай трагічнага ўчынку, хутчэй за ўсё, стаў алкаголь. У апошні час мужчына так сябе паводзіў, што яго маці прасіла ўчастковага, каб яго забралі на прымусовае лячэнне.

belsat.eu

Стужка навінаў