Памёр 19-гадовы ўчастковы, які пабіўся ў бары з міліцыянтам


Сяржант Іван Хілько.
Фота: dokshitsy.vitebsk-region.gov.by

9 верасня ў менскай шпіталі памёр участковы Докшыцкага РАУС Іван Хілько, паведамляе nn.by.

«31 жніўня ў докшыцкім бары «Сфера» участковага ўдарыў іншы міліцыянт, 22-гадовы Аляксандр Жданько. Паводле мясцовых жыхароў, канфлікт адбыўся праз дзяўчыну, якую не маглі падзяліць Жданько і адзін з братоў Івана», піша выданне.

Паводле інфармацыі ад крыніцы блогера NEXTA, участковы Хілько і ягоны калега Жданько былі апранутыя ў цывільную вопратку.

Hавiны
У Докшыцкім раёне 19-гадовы міліцыянт трапіў у рэанімацыю пасля бойкі з калегам
2019.09.03 15:22

Пасля бойкі Івана Хілько забрала хуткая. Мужчыну шпіталізавалі з дыягназам «шырокая гематома ў чэрапе». Пазней участковага прывезлі ў Менск, дзе ён і памёр.

Бацькі Івана не захацелі размаўляць з журналістамі, адзначае nn.by. Знаёмыя бацькоў распавялі выданню, што нібыта «пасля ўдару ў Івана моцна траўмавалася сківіца і адзін з яе аскепкаў пашкодзіў сонную артэрыю».

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў