Памяняўся месцамі з пасажырам: як п'яны кіроўца хацеў пазбегнуць адказнасці


У пасажыра няма вадзіцельскага пасведчання, а значыць, і пазбаўляць яго няма чаго, вырашыў берасцеец.

Увечары 2 лістапада берасцейскія даішнікі, інспектаваўшы бяспеку дарожнага руху, звярнулі ўвагу на падазроныя шумы, якія выдаваў аўтамабіль Kia Sephia, які рухаўся ў спадарожным напрамку. Аказалася, што ў машыны было спушчанае правае пярэдняе кола, і ён рухаўся літаральна на вобадзе.

Працаўнікі ДАІ праследавалі за транспартным сродкам і падалі яму знак аб прыпынку з дапамогай маякоў сіняга і чырвонага колераў, але кіроўца праігнараваў гэтае патрабаванне.[/vc_column_text][vc_single_image image=”388780″ img_size=”large”][vc_column_text]«Крыху пазней, апынуўшыся ў тупіку, аўтамабіль усё-ткі спыніўся, – распавялі працаўнікі Дзяржаўтаінспекцыі Берасцейскай вобласці. – Набліжаючыся да парушальніка, інспектары заўважылі ўнутры салона легкавушкі дзіўныя перамяшчэнні: кіроўца мяняўся з пасажырам месцамі».[/vc_column_text][vc_single_image image=”388776″ img_size=”large”][vc_column_text]Як высветлілася падчас праверкі, 24-гадовы берасцеец, які знаходзіўся за рулём, і 35-гадовы пасажыр знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення – 1,3 і 0,7 праміле адпаведна. Вырашыўшы пазбегнуць адказнасці і імавернага пазбаўлення правоў кіроўцы, мужчыны не прыдумалі нічога лепшага, як памяняцца месцамі: у пасажыра няма вадзіцельскага пасведчання, а значыць, і пазбаўляць яго – як яны палічылі – не было б чаго.

У выніку аўтамабіль змясцілі на штрафную стаянку, а на маладога чалавека склалі два адміністрацыйныя пратаколы.

ДД

Стужка навінаў