Пампэа заклікаў Лукашэнку дазволіць паліттэхнолагу Шкляраву пакінуць Беларусь


Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа. Фота SIMON DAWSON / Reuters / Forum

Дзяржсакратар Злучаных Штатаў Майк Пампэа ў тэлефоннай размове заклікаў Аляксандра Лукашэнку дазволіць паліттэхнолагу Віталю Шкляраву, які зʼяўляецца грамадзянінам ЗША, неадкладна пакінуць тэрыторыю Беларусі. Пра гэта паведамляе радыё «Свабода» са спасылкаю на Дзярждэпартамент ЗША.

«Дзяржсакратар ЗША заклікаў да поўнага вызвалення і неадкладнага выезду з Беларусі неправамерна затрыманага грамадзяніна ЗША Віталя Шклярава», – заявіў прадстаўнік амерыканскага знешнепалітычнага ведамства ў размове з журналістамі.

Пампэа таксама «пацвердзіў падтрыманне Злучанымі Штатамі дэмакратычных памкненняў народа Беларусі».

Hавiны
Віталь Шкляраў пад падпіскай аб нявыездзе. Паліттэхнолаг сустрэўся з маці
2020.10.20 14:44

Паліттэхнолага Віталя Шклярава затрымалі ў ліпені бягучага году ды абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак. Шклярава вінавацілі ў датычнасці да так званай справы Сяргея Ціханоўскага, але паліттэхнолаг адмаўляў любую супрацу з Ціханоўскім.

Шкляраў нарадзінец Беларусі, яго жонка грамадзянка ЗША.

Беларускія дзяржаўныя медыі падалі размову Пампэа і Лукашэнкі ў кантэксце абмеркавання двухбаковых стасункаў і міжнароднага парадку дня.

AA belsat.eu

Стужка навінаў