Памочнік Лукашэнкі паабяцаў дапамагчы «Крумкачам» са стадыёнам


Максім Рыжанкоў распавёў пра дапамогу менскаму футбольнаму клубу.

«Зараз вызначаем неабходныя меры па дааснашчэнні стадыёна згодна з рэгламентам. Зразумела за наш кошт», – напісаў у Twitter першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэту, памочнік кіраўніка краіны па пытаннях фізкультуры, спорту і развіцці турызму Максім Рыжанкоў.

Гаворка вядзецца пра стадыён САК «Алімпійскі», на якім «Крумкачы» праводзілі хатнія матчы, калі гулялі ў першай лізе.

Старшыня праўлення ФК «Крумкачы» Дзяніс Шунто нядаўна распавёў у

эфіры тэлеканалу «Беларусь 5» аб упэўненасці ў тым, што клуб гатовы да выступу ў вышэйшай лізе.

«Лічу, што на дадзены момант мы больш прывабныя ў параўнанні з усімі клубамі вышэйшай лігі ў плане рэкламы і раскруткі свайго брэнду. Можна сказаць, што мы рэкламнае агенцтва для кампаніяў», – заявіў Дзяніс Шунто.

Паводле яго, заснавальнікі клубу павінны ўкласці $ 100-150 тыс. з уласных сродкаў, яшчэ каля $ 250 «Крумкачы» могуць зарабіць. Рэшту сродкаў клуб плануе прыцягнуць за кошт спонсараў альбо пашырэння складу заснавальнікаў.

Нядаўна тытульным спонсарам «Крумкачоў стала піваварная кампанія «Крыніца».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў