Памочнік дзяржсакратара ЗША ўсклаў кветкі да помніку Янку Купалу


Памочнік дзяржсакратара ЗША ў справах Еўропы і Еўразіі Ўэс Мітчэл падчас наведвання Менску ўсклаў кветкі а помніку Янку Купалу.

«Гэты мой першы візіт у Беларусь. Сёння я ўшанаваў Купалава бачанне незалежнай і суверэннай Беларусі, усклаўшы кветкі да помніка яму», – цытуе дыпламата прэс-служба амерыканскай амбасады.

Уэс Мітчэл у Менску. Фота – U.S. Embassy Minsk, Belarus
Уэс Мітчэл у Менску. Фота – U.S. Embassy Minsk, Belarus

Раней Дзярждэпартамент ЗША паведамляў, што Мітчэл 30 кастрычніка наведае Менск, дзе правядзе сустрэчы з чыноўнікамі высокага рангу. 31 кастрычніка Мітчэл адправіцца ў Вільню.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў