Памочнік дзяржсакратара ЗША прыедзе ў Менск. Ён назваў Беларусь бастыёнам супраць расейскага неаімперыялізму


Памочнік дзяржсакратара ЗША ў справах Еўропы і Еўразіі Ўэс Мітчэл з 30 кастрычніка па 2 лістапада наведае Менск, Вільню і Гаагу, паведамляе прэс-служба Дзярждэпартаменту.

У Менску прадстаўнік ЗША правядзе сустрэчы з беларускімі чыноўнікамі высокага рангу.

31 кастрычніка Мітчэл адправіцца ў Вільню, дзе правядзе кансультацыі з кіраўнікамі МЗС і Мінабароны Літвы Лінасам Лінкявічусам і Раймундасам Кароблісам.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў