«Паміж ягадзіцамі ўставілі электрашокер і ўключылі». «Сведак Іеговы» – пра катаванні ў будынку расейскага СК


Прыхільнік рэлігійнага руху «Сведкі Іеговы» Вячаслаў Баранос распавёў расейскаму тэлеканалу «Дождь», што людзі ў цывільным катавалі яго ў будынку ўпраўлення Следчага камітэту ў Сургуце.

«Яны звязалі рукі і ногі скотчам, паклалі ілбом на мокрую анучу, а на галаву надзелі сіні празрысты поліэтыленавы пакет. На мне сядзелі два-тры чалавекі, перыядычна вельмі балюча ціснулі. Пасля, трымаючы мяне, яны зацягнулі пакет. Калі я пачаў задыхацца, аслабілі яго і пачалі крычаць, каб я прызнаўся ў злачынстве. Калі мяне пачалі душыць, калі я задыхаўся, мне закрылі рот рукой і ўставілі паміж ягадзіцамі, імаверна, электрашокер. І ўключылі ток. Я роў, а не крычаў», – сказаў Баранос.

Мужчына таксама распавёў, што людзі з СК налівалі ваду на ягоныя джынсы ў вобласць пахвіны, і ўжывалі электрашокер. Ён адзначыў, што перыядычна гэта паўтаралася. «Пад канец білі нейкім прадметам па ікраножнай мышцы. Я звярнуўся ў траўмпункт, на абедзвюх нагах засталіся гематомы», – распавёў вернік.

Пра катаванні ў будынку Следчага камітэту ў Сургуце «Сведкі Іеговы» паведамілі 19 лютага на сваім сайце.

Скрыншот з jw-russia.org

У прэс-службе СК гэтую інфармацыю зняпраўдзілі.

Вячаслава Бараноса і яшчэ 6 вернікаў затрымалі 15 лютага.

З 2017 года «Сведкі Іеговы» лічацца ў Расеі экстрэмісцкай арганізацыяй.

Новости
«Ярлык экстремиста»: массовые уголовные преследования Свидетелей Иеговы в России
2019.02.08 19:48

ЮВ, belsat.eu, паводле tvrain.ru

Стужка навінаў