Паміж вайскоўцамі Азербайджану і Арменіі адбылося сутыкненне. Паведамляецца пра страты


12 ліпеня паміж вайскоўцамі Азербайджану і Арменіі адбыўся ўзброены канфлікт. Абставіны інцыдэнту ў інфармацыі з абодвух адрозніваюцца.

Гэтак, Міністэрства абароны Азербайджану паведамляе, што падраздзяленні ўзброеных сілаў Арменіі з мэтай захопу азербайджанскіх пазіцыяў на Тавузскім кірунку азербайджана-армянскай мяжы здзейснілі спробу атакі з ужываннем артылерыі.

«У выніку прынятых адэкватных мер суперніку быў нанесены ўдар, і ён быў адкінуты назад, несучы страты», – заявілі ў Мінабароны.

Падчас сутыкнення двое вайскоўцаў азербайджанскай арміі загінулі і пяцёра атрымалі раненні.

Між тым прэс-сакратарка Мінабароны Арменіі Шушан Стэпанян паведаміла ў Facebook, што каля 12:30 вайскоўцы Азербайджану, «паводле незразумелых для нас прычынаў», на аўтамабілі УАЗ паспрабавалі парушыць дзяржаўную мяжы Арменіі.

«Пасля папярэджання армянскага боку, пакінуўшы аўтамабіль УАЗ, вайскоўцы суперніка вярнуліся на свае пазіцыі. У 13:45 вайскоўцы УС Азербайджану, выкарыстоўваючы артылерыйскі агонь, паспрабавалі захапіць наш апорны пункт, але былі адкінутыя агнём, несучы страты ў жывой сіле. З армянскага боку стратаў няма», – адзначыла Стэпанян.

https://www.facebook.com/shushanstepanyan/posts/3045065262196280

Канфлікт паміж Арменіяй і Азербайджанам цягнецца з 1988 года, калі Нагорна-Карабахская аўтаномія, у якой жыло шмат армянаў, абвясціла пра выхад са складу Азербайджану.

ВІДЭА
Міністр замежных справаў Арменіі: Ад беларускай зброі гінуць нашыя суайчыннікі
2019.05.19 10:12

МГ belsat.eu

Стужка навінаў