Паміж Украінай і Расеяй расце напружанасць у Азоўскім моры


Расея мае намер сачыць за сітуацыяй і правяраць украінскія караблі ў межах міжнароднага і марскога права. Пры гэтым часта ўкраінскія судны расейскія памежнікі блакуюць у Керчанскім праліве. Але свае дзеянні Крэмль лічыць санкцыяванымі.

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што праверкі, што прымаюцца расейскімі памежнікамі ў Азоўскім моры ў дачыненні да ўкраінскіх судоў, дапушчальныя і ўкладваюцца ў межы міжнароднага і марскога заканадаўства, паведамляе ТАСС.

«Правяранні выконваюцца ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам, адпаведныя праверачныя дзеянні дапушчальныя» – адзначыў Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна.

Дзмітрый Пяскоў таксама адзначыў, што Расея ўважліва адсочвае сітуацыю ў Азоўскім моры.

«У строгай адпаведнасці з міжнародным марскім правам, з міжнародным заканадаўствам могуць прымацца меры для абароны інтарэсаў расейскіх мараплаўцаў і расейскіх юрыдычных і фізічных асобаў», – дадаў Дзмітрый Пяскоў.

Пры гэтым ён не стаў удакладняць, якія канкрэтныя дзеянні Расея можа распачаць у дачыненні да Украіны. Масква працягвае ўтрымліваць у сябе арыштаваны ўкраінскі карабель, гэтак жа, як і Кіеў учыніў арышт расейскага траўлера.

Судна «Норд», якое належыць Керчанскаму кааператыву «Рыбалоўны калгас імя першага траўня» і ходзіць пад сцягам Расеі, было затрыманы ўкраінскімі памежнікамі ў Азоўскім моры 25 сакавіка. Маракоў абвінавацілі ў парушэнні парадку ўезду на часова акупаваную тэрыторыю, а капітана Гарбенка таксама ў незаконнай лоўлі рыбы. Судна было арыштаванае і выстаўлена на продаж.

Украінскае судна «ЯМК-0041» расейцы затрымалі 4 траўня ў заходняга ўзбярэжжа Крыму, маракоў абвінавацілі ў браканьерстве. Супраць капітана, украінскага грамадзяніна Віктара Навіцкага распачатая крымінальная справа. Судна таксама арыштавалі і выставілі на продаж.

Hавiны
Расея не ўпускае ў Азоўскае мора караблі, што плывуць ва ўкраінскія парты
2018.08.23 10:29

СК, belsat.eu

Стужка навінаў