Паміж Украінай і Канадай пачала дзейнічаць зона свабоднага гандлю


З 1 жніўня Канада адкрывае для ўкраінцаў 98% свайго рынку, паведамляе Deutsche Welle.

Без пошліны ўкраінскія вытворцы змогуць экспартаваць у Канаду перапрацаваную сельскагаспадарчую прадукцыю, тавары харчовай, лёгкай, хімічнай, нафтавай і машынабудаўнічай прамысловасці. Экспарт некаторых тавараў будзе бязмытным толькі ў межах усталяваных квот.

У прыватнасці, гэта дакранаецца аграрнай прадукцыі: пшаніцы, ячменю, яек, ялавічыны, свініны. У сваю чаргу, Украіна абавязалася скасаваць мытныя тарыфы на 72% канадскіх тавараў, у прыватнасці, на рыбу і морапрадукты, збожжавыя, арахіс, сокі, мінеральную ваду. Цукар украінскі бок выключыў з рэжыму вольнага гандлю, а на імпарт марожанай свініны, субпрадуктаў і канадскае сала ўсталявала квоты.

На частку тавараў з Канады пошліны касавацца не адначасна, а з выкарыстаннем пераходных перыядаў у 3,5 і 7 гадоў.

У Міністэрстве эканамічнага развіцця і гандлю Украіны прагназуюць, што ў кароткатэрміновай перспектыве выгаду ад пагаднення пра ЗСТ з Канадай атрымаюць украінскія вытворцы алею, кандытарскіх вырабаў, алкагольных напояў і піва, сокаў, адзенні, керамікі, украінскія металургічныя і хімічныя камбінаты.

Разам з тым, скасаванне ўкраінскага пошліны на канадскія тавары прывядзе да страт для дзяржбюджэту на 1,2 мільёна даляраў у першы год дзеяння пагаднення. Аднак урадоўцы чакаюць, што з часам гэта кампенсуецца за кошт павелічэння замежных інвестыцый.

Паводле прагнозу ўкраінскага ўраду, дзякуючы лібералізацыі гандлю з Канадай Украіна можа атрымаць 3,5% прыросту экспарту і стварэнне да 600 новых працоўных месцаў штогод.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў