Паміж Менскам і Кіевам будзе лятаць новая авіякампанія


Boeing 737-800 кампаніі «Azur Air Ukraine».
Фота: Юра Танчин / avianews.com

Камісія Дзяржавіяслужбы Украіны на пасяджэнні 28 студзеня ўхваліла заяўку авіякампаніі «Azur Air Ukraine» на выкананне рэгулярных рэйсаў Кіеў-Менск.

Пасля афармлення ўсіх дакументаў, авіякампанія з 1 сакавіка зможа неабмежаваны тэрмін лятаць паміж сталіцамі Украіны і Беларусі з частатой да сямі разоў на тыдзень, паведамляе avianews.com. У Azur Air Ukraine плануюць запусціць рэйсы ў Менск у бліжэйшы час.

Авіякампанія спецыялізуецца на перавозцы пасажыраў з аэрапортаў Украіны па турыстычных напрамках. Яе флот уключае шэсць самалётаў Boeing.

Запуск рэйсаў з Менску, паводле avianews.com, дазволіць беларускім турыстам больш камфортна дабірацца ў Кіеў, каб пасля ляцець чартарным рэйсам.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў