Паміж Кіевам і Масквой адбыўся абмен палоннымі

Відэа

Возвращение украинских моряков и политзаключенных. «Белсат» стримит

Opublikowany przez «Белсат» по-русски Sobota, 7 września 2019

Ва Украіну вярнуліся яе грамадзяне, якіх незаконна ўтрымлівалі расейскія ўлады. Абмен неаднаразова пераносіўся, але сёння яны вярнуліся дадому. «Белсат» вёў наўпроставую трансляцыю з аэрапорту «Барыспаль».

Глядзець трансляцыю можна на нашым сайце, на нашым Youtube-канале «Вот так» і на нашым «Facebook’у».

14:11 Актывіст Павел Грыб у размове распавёў падрабязнасці свайго затрымання. Паводле яго слоў, яго затрымалі ў беларускім Гомлі ля чыгуначнага вакзалу.

14:05 Сярод вызваленых кінарэжысёр Алег Сянцоў, журналіст Раман Сушчанкаў, актывіст Павел Грыб, 24 украінскія маракі і іншыя. Усяго 35 чалавек.

14:01 Вызваленых украінцаў на перыяд рэабілітацыі накіруюць у санаторый «Феафанія». Таксама ўкраінскі прэзідэнт паабяцаў дапамагчы ім у вырашэнні магчымых цяжкасцяў.

13:55 Уладзімір Зяленскі заявіў, што астатніх затрыманых грамадзянаў Украіны, у тым ліку больш за 60-і крымскіх татараў, плануецца вызваліць у бліжэйшы час.

13:48 Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адзначыў, што перамовы пра пачатак абмену палоннымі пачаліся яшчэ 7 жніўня з тэлефоннай размовы з Уладзімірам Пуціным. Тады бакі дамовіліся на працягу месяца ўзаемна вызваліць зняволеных.

Паводле словаў кіраўніка дзяржавы, гэта толькі пачатак перамоваў. Далей плануецца абмяркоўваць вяртанне астатніх украінскіх зняволеных. Затым у рамках Менскага фармату плануецца развесці ўзбраенне ў зоне канфлікту, пасля гэтага ў планах спыніць вайну і пачаць перамовы па вяртанню ўкраінскіх тэрыторыяў.

13:44 Адным з апошніх з самалёту выйшаў Павел Грыб, якога, з ягоных словаў, расейскае ФСБ затрымала ў беларускім Гомлі.

13:41 Першымі выйшлі ўкраінскія маракі, затрыманыя ў лістападзе 2018 года. Іх сустракаюць родныя. Гучаць воклічы «Слава Украіне!».

13:40 Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падышоў да трапа самалёта, з якога пачынаюць выходзіць ужо былыя ўкраінскія ваеннапалонныя і палітвязні.

13:25 Онлайн-трансляцыю з месца падзей таксама вядзе «Настоящее время». Як паведамляецца, самалёт з расейцамі на борце ўжо прызямліўся ў Маскве. Садзіцца ў Кіеве і ўкраінскі самалёт.

13:20 «Українська правда» публікуе спіс тых, хто вяртаецца ва Украіну. І спіс тых, хто едзе ў Расею.

13:10 Пасольства Расеі ў Кіеве апублікавала фатаграфіі людзей, якіх Украіна выпусціла ў абмен на палонных украінцаў.

12:50 Журналісты сабраліся ля тэрміналу B у Барыспалі. У аэрапорт прыбылі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, міністр унутраных справаў Арсэн Авакаў, кіраўнік ВМФ Ігар Урончанка.

Чарга з журналістамі ў аэрапорце. На здымку: Ілья Суздалеў, belsat.eu

12:39 Кіраўнік офісу Украіны Кірыл Цімашэнка заявіў, што ён і яго памочнік Андрэй Ярмак выехалі з маскоўскага аэрапорту Унукава з украінскімі палітвязнямі.

12:23 Абодва самалёта, якія мусяць даставіць вязняў і затрыманых, сінхронна паляцелі з Кіева і Масквы.

12.20 Расейская калегія толькі што выехала з Барыспаля, а грамадзяне былі перададзеныя расейскаму боку. У той жа час, паводле словаў суразмоўцы агенцтва, украінская калегія адпраўляецца ў Маскву з грамадзянамі Украіны, якіх Расейская Федэрацыя перадае ў рамках узаемнага вызвалення.

Намеснік прэзідэнта Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Кірыл Цімашэнка заявіў, што ён і яго памочнік прэзідэнта Андрэй Ярмак адпраўляюцца з маскоўскага аэрапорту Унукава з украінскімі палітвязнямі.

Зустрічайте.

Opublikowany przez Kirill Timoshenko Sobota, 7 września 2019

11.40 Паводле словаў абаронцы палітвязня Рамана Сушчанкі Марка Фейгіна, абмен затрыманых грамадзянаў паміж Украінай і Расеяй павінен адбывацца ў фармаце «35 на 35», паведамляе УП.

11.20 Карэспандэнт «Белсату» перадае, што ў закрытай зоны аэрапорта «Барыспаль» дзяжураць пустыя аўтобусы ВСУ

Фота – Ілля Суздалеў, Белсат

11.00 Самалёт з ліўрэяй у выглядзе ўкраінскага сцяга прызямліўся ў аэрапорце «Унукава» і прычаліў да перона ўрадавага тэрмінала «Унукава-2». У самалёта ўключаныя рухавікі.

10.30 Расейскі спецборт «Ту-204-300» пад нумарам RSD092 прызямліўся ў аэрапорце «Барыспаль», згодна са звесткамі Flightradar. Ён вылецеў з аэрапорту “Унукава” а 9:20. Як паведамляе Радыё Свабода, гэты самалёт выкарыстоўвае расейскі адмысловы лётны атрад «Расея», які перавозіць расейскіх чыноўнікаў.

10.20 Сваякі грамадзянаў Украіны, затрыманых у Расеі, прыходзяць у офіс амбудсмена ў суботу раніцай, паведамляе Крым.Рэаліі

У гэты дзень ужо ёсць дачка і сястра Алега Сянцова, сваякі Яўгена Панова і Аляксея Сізановіча. Псіхолагі працуюць са сваякамі.

Паводле апошняй інфармацыі, паліцэйскі картэж з аўтамі, у якіх утрымліваюцца зняволеныя ўкраінскія маракі і актывісты, раніцай 7 верасня выехаў з следчага ізалятару Лефортава ў Маскве. Пра гэта ў «Facebook’у» паведамляе расейская журналістка Вікторыя Іўлева.

8:39. Кортеж – надеюсь с украинскими моряками и политзаключёнными – выезжает из ворот СИЗО 2 Лефортово: две полицейских…

Opublikowany przez Victoria Ivleva Piątek, 6 września 2019

Маскоўскі карэспандэнт Уніян Раман Цымбалюк выклаў відэа пра ад’езд.

Раней паведамлялася, што працэс абмену палоннымі паміж Расеяй і Украінай можа пачацца да канца гэтага тыдня. Меркаваная дата – 7 верасня.

Зяленскі памілаваў падрыхтаваных да абмену расейцаў

ОК/МВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары