Паміж 1999 і 2019: як Расея перажыла 20 гадоў Пуціна ва ўладзе. ВІДЭА


Роўна 20 гадоў 46-гадовы Уладзімір Пуцін узначаліў расейскі ўрад. «Белсат» паспрабаваў падвесці вынік 20-гадовага знаходжання дзеючага кіраўніка РФ ва ўладзе. Паглядзіце гэтае відэа!

20 лет власти Путина

Как #Россия вот уже 20 лет встаёт с колен под чутким руководством Владимира Путина? Мы проанализировали и рассказываем вам.С датой, россияне!

Opublikowany przez Вот Так TV / «Белсат» по-русски Piątek, 9 sierpnia 2019

5 жніўня 1999 году, прэзідэнт Расеі Барыс Ельцын выклікаў да сябе сакратара Савета бяспекі, дырэктара ФСБ Уладзіміра Пуціна і прапанаваў яму заняць пасаду прэм’ера. Праз некалькі месяцаў Ельцын скажа сваё «Я сыходжу», а Пуцін стане прэзідэнтам РФ.

31 снежня 1999 г. Масква. Барыс Ельцын паведамляе аб сыходзе ў адстаўку ў сваім навагоднім звароце. Фота – mct/Zuma Press

Палітычны капітал Уладзімір Пуцін скалаціў (52% галасоў выбаршчыкаў на першых выбарах) на маштабнай антытэрарыстычнай кампаніі, якая пачалася пасля серыі выбухаў у Маскве, Буйнакску і Валгадонску. Потым была Другая чачэнская вайна. У 2008-м яшчэ адна, але ўжо з Грузіяй. У 2014 годзе Расея пачала гібрыдную вайну з Украінай.

За 20 гадоў Расея моцна змянілася. Ад эпохі Ельцына і «разгулу дэмакратыі» практычна нічога не засталося.

У сярэднім расейцы сталі жыць лепш, але яшчэ лепш сталі жыць лаяльныя Крамлю буйныя бізнесмены. Некаторыя, дарэчы, нядрэнна знаёмыя з кіраўніком расейскай дзяржавы.

За 20 гадоў кіравання Уладзіміра Пуціна Расея зарабіла на продажы нафты і газу каласальныя грошы, але перамагчы беднасць яны не дапамаглі.

Новости
Ссылки в Сибирь, продуктовые карточки и сухой закон: как россияне хотят улучшить жизнь в РФ
2019.05.17 17:36

25% расейскіх дзяцей жывуць у сем’ях, якія ледзь зводзяць канцы з канцамі.

ЮВ/ІР, belsat.eu
Стужка навінаў