Памежны камітэт патлумачыў, чаму Тадэвуша Кандрусевіча не прапусцілі ў Беларусь


Памежны камітэт патлумачыў, чаму Тадэвуша Кандрусевіча не прапусцілі ў Беларусь, піша каталіцкі партал Catholic.by.

«Паведамляем, што Вы былі не прапушчаны праз дзяржаўную граніцу ў сувязі з прынятым органамі ўнутраных спраў рашэннем аб прызнанні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (пададзены нумар), які вам належыць, несапраўдным».

Тадэвуш Кандрусевіч звернецца ў МУС для высвятлення сітуацыі і спадзяецца на магчымасць хутчэйшага вяртання на Радзіму.

31 жніўня Кандрусевіча без тлумачэння прычынаў не пусцілі ў Беларусь, калі ён вяртаўся са службовай паездкі ў Польшчу. Тадэвуш Кандрусевіч нарадзінец Беларусі, мае беларускае грамадзянства.

Hавiны
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў лічыць недапушчальнымі дзеянні ўладаў адносна Тадэвуша Кандрусевіча
2020.09.02 16:59

belsat.eu

Стужка навінаў