Памежны камітэт нічога не ведае пра ініцыятыву ўсталявання пункту пропуску на мяжы Смаленшчыны і Беларусі


Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі не атрымаў афіцыйных дакументаў пра ўсталяванне міжнароднага памежнага пункту пропуску на расейска-беларускай мяжы.

«Ніякай інфармацыі, дакументаў і ініцыятываў ад расейскага боку пра адкрыццё міжнароднага прапускнога пункту не паступала. Хацелася б адзначыць, што каментаваць рашэнні, якія пакуль не прынятыя, заўчасна і немэтазгодна», – пракаментаваў прапанову губернатара Смаленскай вобласці Расеі Антон Бычкоўскі, прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі.

Нагадаем, што падчас сустрэчы з кіраўніком расейскага ўраду Дзмітрыем Мядзведзевым губернатар Смаленскай вобласці Аляксей Астроўскі прапанаваў арганізаваць міжнародны пункт пропуску замежных грамадзянаў на мяжы Смаленскай вобласці і Беларусі ў пасёлку Чырвоная Горка.

Сёлета Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім зацвердзіў Канцэпцыю запэўнівання памежнай бяспекі Беларусі на пяць наступных гадоў. Указ прадугледжвае магчымасць вызваліць частку рэсурсаў памежных войскаў, каб перакінуць іх на нейкія «крытычныя» участкі мяжы.

ЮВ, belsat.eu, паводле minsknews.by

Глядзі таксама
Каментары