Памежнікі затрымалі трох украінцаў


Паводле заявы Памежнага камітэту, замежнікі «наўмысна незаконна» адправіліся ў Беларусь па ягады.

20 лістапада беларускія памежнікі затрымалі траіх грамадзянаў Украіны – дваіх мужчынаў і жанчыну – у раёне населенага пункта Дзераўная ў Столінскім раёне.

У паведамленні Дзяржаўнага памежнага камітэту гаворыцца, што сярод затрыманых былі і тыя, хто раней прыцягваўся за падобнае правапарушэнне. Некаторым з іх забаронена ўязджаць у Беларусь цягам 5 гадоў. У дачыненні да аднаго з украінцаў распачалі праверку ў адпаведнасці з крымінальна-працэсуальным заканадаўствам.

  • Сённяшняя беларуска-ўкраінская мяжа была ўсталяваная пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР, а Заходняй Украіны – да УССР. Каб мяжу прызнала міжнародная супольнасць, абедзве краіны пачалі расстаўляць на мясцовасці памежныя слупы 13 лістапада 2013-га. Майдан, які распачаўся ўва Украіне праз два тыдні, а пасля вайна на ўсходзе замарозілі дэмаркацыйныя працы да 2015-га.
  • Сёлета ў красавіку Пятро Парашэнка заявіў, што «дэмаркацыя беларуска-ўкраінскай мяжы будзе завершаная бліжэйшым часам».
  • Працягласць мяжы Беларусі і Украіны – 1084 км.

ДД

Стужка навінаў