Памежнікі затрымалі чыноўніка-карупцыянера з Манголіі, які ішоў у Польшчу


Дзяржаўны памежны камітэт паведаміў пра затрыманне пары з Манголіі.

49-гадовы мужчына разам з 32-гадовай жонкай, абыходзячы населеныя пункты, накіроўваліся ў бок мяжы з Польшчай, паведаміла прэс-служба ведамства.

Падчас размовы з мужчынам памежнікі высветлілі, што ў сябе на радзіме той займаўся супрацьпраўнай дзейнасцю. Уцячы ад правасуддзя разам з жонкай ён хацеў у Нямеччыну, дзе пражываюць ягоныя сваякі.

Выданне sb.by паведаміла, што ва Улан-Батары мужчына быў дзяржслужачым.

Цяпер парушальнікі – у ізалятары часовага ўтрымання Берасцейскай памежнай групы. Супраць іх пачалі адміністрацыйны працэс за незаконнае перасячэнне мяжы і парушэнне памежнага рэжыму. Пазней нелегалаў дэпартуюць, і на 5 гадоў ім забараняць наведваць Беларусь.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў