Памежнікі выявілі чарговую буйную партыю гашышу – 318 кілаграмаў


Аператыўная здымка

Памежнікі перадухілілі спробу кантрабанды буйной партыі гашышу ў Беларусь.

Пра гэта паведамляецца на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Наркотык агульнай масай 318 кг знаходзіўся ў спецыяльна абсталяваным тайніку аўта, прызначанага для незаконнага трафіку, адзначаецца на старонцы ведамства.

У дачыненні да фігурантаў распачаты шэраг крымінальных справаў: паводле ч.3 арт. 328 («Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў») і ч.2 арт.328-1 («Незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскай эканамічнага саюзу або Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў) Крымінальнага кодэксу. Санкцыі артыкулаў прадугледжваюць крымінальную адказнасць да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Сёння ж Belsat.eu паведамляў, што польскія памежнікі затрымалі расейца, які накіроўваўся ў Беларусь. У ягоным аўце знайшлі 114 кілаграмаў гашышу. Яшчэ раней стала вядома пра затрыманне на мяжы расейца, які вёз 36 кілаграмаў гашышу.

Аўта, на якім спрабавалі ўвезці наркотык

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў