Памежнікі на выходныя павялічваюць прапускную здольнасць у пунктах пропуску на мяжы з краінамі ЕЗ

Напярэдадні і падчас вялікіх травеньскіх святаў і выходных дзён колькасць асобаў, якія перасякаюць беларускую мяжу, традыцыйна павялічваецца ў некалькі разоў. Гэта таксама звязана і з вялікімі выходнымі ў Расеі. Дзяржаўны памежны камітэт ўлічвае верагоднасць змены абстаноўкі ў пунктах пропуску і робіць неабходныя захады для мінімізацыі часу перасячэння мяжы.