«Так і не дачакалася, як скрыпнуць палавiцы, і на ганку з’явіцца яе Юрка»: памерла маці Юрыя Захаранкі


Ульяна Захаранка. Фота – Раіса Міхайлоўская

Ульяна Захаранка (маці зніклага апазіцыйнага палітыка Юрыя Захаранкі) памерла на 95-м годзе жыцця.

«Чорны дзень календара Не стала Ульяны Рыгорауны. Яна так i не дачакалася як скрыпнуць палавiцы i на ганку з’явiцца яе Юрка. Светлай памяці», – напісаў у сваім «Facebook’у» апазіцыйны палітык Лябедзька.

Ульяна Захаранка жыла ў Васілевічах (Гомельшчына).

Юрый Захаранка знік 7 траўня ў 1999 годзе. Паводле дэмакратычнай супольнасці, да раптоўнага знікнення палітыка мелі дачыненне гэтак званыя «эскадроны смерці» – адмысловае фармаванне, створанае для вынішчэння няўгодных уладам людзей.

Паводле былога начальніка СІЗА № 1 Алега Алкаева, Захаранку выкралі ды расстралялі на загад людзей набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі.

У 2017 годзе Камітэт па правах чалавека ААН прыняў скаргу Ульяны Захаранкі аб прызнанні Юрыя Захаранкі памерлым (афіцыйна Захаранка лічыцца зніклым без вестак).

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў