«Фёдараўна для мяне – сябар чалавека»: памерла цешча Аляксандра Лукашэнкі


Алена Жаўняровіч – маці Галіны Лукашэнка, афіцыйнай жонкі кіраўніка Беларусі

28 верасня на 90-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы памерла Алена Жаўняровіч, цешча Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік Беларусі называў яе «другім чалавекам пасля маці».

Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі жыхары вёскі Вялікі Мяжнік Шклоўскага раёну, дзе жыла Алена Жаўняровіч. Прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант не зняпраўдзіла, але і не пацвердзіла гэтую інфармацыю.

«Фёдараўна для мяне – сябар чалавека, як я ёй заўсёды кажу. […] Гэта для мяне другі чалавек пасля маці. Калі б не яна, то я прэзідэнтам бы не быў», – распавёў у інтэрв’ю тэлеканалу «Дождь» кіраўнік Беларусі.

Да выхаду на пенсію Алена Жаўняровіч працавала настаўніцай беларускай мовы ў школе.

Фотаздымак зроблены ў хаце Алены Жаўняровіч.
Фота: Вадзім Заміроўскі/TUT.BY

Паводле svaboda.org, цяпер Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца ў Шклове.

Галіне Лукашэнцы, жонцы кіраўніка краіны, 64 гады. З Аляксандрам Лукашэнкам яна ўзяла шлюб у 1975 годзе. Апошнія 20 гадоў, паводле афіцыйных звестак, Галіна Лукашэнка жыве ў Шклоўскім раёне на Магілёўшчыне.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў