Памерла самая публічная супрацоўніца менскага АМАПу Святлана Скаражонак. Ёй было 29 гадоў


Святлана Скаражонак – самая публічная супрацоўніца жаночага ўзводу менскага АМАПу. Пра ейны кар’ерны шлях шмат разоў распавядалі дзяржаўныя медыі – з сям’і бацькі-афганца, вывучылася на піяршчыцу, але пайшла служыць.

Днямі Святлана памерла. Абставіны смерці невядомыя.

Кіраўніцтва МУС і кіраўніцтва менскага АМАПу выказалі спачуванні ейным родным праз старонкі газеты «На страже».

Фота Віктара Талочкі, «Спутнік»

Святлане Скаражонак было 29 гадоў, яна паходзіла з Нясвіжу. Бацька-памежнік у савецкі час служыў у Афганістане і Туркменістане, маці – культработніца. Святлана была адзіным дзіцём у сям’і.

Яна скончыла факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ, а пазней прайшла падрыхтоўку ў навучальным цэнтры МУС і ў 2014 годзе пачала служыць у АМАПе.

Пытанне, ці мае смерць Святланы Скаражонак крымінальны характар, афіцыйная прадстаўніца ГУУС Менгарвыканкаму пакінула без каментароў.

ІК, belsat.eu

 

Стужка навінаў