Памерла самая багатая жанчына на свеце


Ліліан Бетанкур.
Фота: REUTERS/Charles Platiau

21 верасня на 94 годзе жыцця памерла дачка заснавальніка кампаніі «LʼOréal» Ліліан Бетанкур, паведамляе lemonde.fr.

У 1957 годзе Бетанкур атрымала ў спадчыну кампанію свайго бацькі Эжэна Шуле.

«Forbes» ацэньвае маёнтак Бетанкур у $ 39,5 млрд (14-ая пазіцыя ў рэйтынгу самых багатых людзей на свеце).

Крыніца: forbes.com

Кампанія «LʼOréal» была заснаваная ў 1909 годзе.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў