Памерла Паўліна Сурвіла – дырэктар Цэнтру беларускіх даследаванняў і сябра Рады БНР


На 57-м годзе жыцця ад цяжкай хваробы памерла Паўліна Сурвіла, прафесар амерыканскага Wartburg College, выканаўчы дырэктар Цэнтру беларускіх даследаванняў у Канзасе, сябра Рады БНР. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

Паўліна Сурвіла нарадзілася 2 лютага 1964 годзе ў Мадрыдзе. Яе маці – старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.

Паўліна служыла ў якасці музыкі ў канадскім войску, скончыла ўніверсітэт, магістарскую працу пісала пра беларускую дыяспару. Абараніла доктарскую дысертацыю. Апошнія гады была прафесарам Вартбурскага каледжу (штат Аёва) і вывучала праблемы фармавання нацыянальнай ідэнтычнасці ў постсавецкай Беларусі. Аўтар навуковых працаў і кніг, прысвечаных беларускай музыцы.

З’яўлялася выканаўчым дырэктарам Цэнтру беларускіх даследаванняў у Канзасе (ЗША), першай акадэмічнай установы ў ЗША, якая займаецца вывучэннем выключна Беларусі. Пры спрыянні Цэнтру некалькі беларускіх навукоўцаў прайшлі стажыроўкі ў ЗША.

ВІДЭА
Дарога Івонкі Сурвілы. Вялікае інтэрв’ю
2020.03.25 14:07

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў