Памерла Лі Радзвіл - ікона стылю і сястра Джэкі Кенэдзі


У пятніцу ў Нью-Ёрку памерла 85-гадовая Лі Радзівіл – малодшая сястра Жаклін Кенэдзі і жонка князя Станіслава, нашчадка славутага роду Радзівілаў.

Лі была адной з самых знакавых жанчын свайго пакалення, вяла актыўнае і насычанае падзеямі жыццё, мела адметныя акторскі і пісьменніцкі таленты, займалася дызайнам інтэр’ераў. Радзівіл у свой час стала іконай моды, пасябравала з мастаком Эндзі Уорхалам і культавым пісьменнікам Трумэнам Капотэ.

Лі тройчы выходзіла замуж. Князь Станіслаў Альбрэхт Радзівіл быў ейным другім мужам.

У апошнія гады жыцця яна пакутавала ад хваробы Альцгеймера, аднак і ў такіх умовах намагалася стыльна выглядаць і апраналася з унікальным густам.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў