Памерла былая віцэ-прэм’ерка БССР Ніна Мазай


Пайшла з жыцця былая намесніца старшыні Савету Міністраў Беларусі, дыпламатка Ніна Мазай. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве замежных справаў.

«Выказваем глыбокія шчырыя спачуванні сваякам і блізкім якая пайшла з жыцця выдатнага дзяржаўнага дзеяча, ветэрана дыпламатычнай службы, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі Мазай Ніны Мікалаеўны», – адзначылі ў МЗС.

Выражаем глубокие искренние соболезнования родственникам и близким ушедшей из жизни выдающегося государственного…

Opublikowany przez Министерство иностранных дел Республики Беларусь Środa, 26 czerwca 2019

Ніна Мазай скончыла гістарычны факультэт БДУ. Была сакратаром Жабінкаўскага райкама ЛКСМБ, у 1977-1985 гадах – сакратаром, першым сакратаром Берасцейскага абкама ЛКСМБ, першым сакратаром ЦК ЛКСМБ.

У 1985-1991 гадах яна займала пасаду намесніцы старшыні Савету Міністраў БССР. Затым у якасці Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла ўзначальвала беларускія дыпламатычныя місіі ў Францыі і Канадзе, была пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ЮНЕСКА. З 1997 па 1999 год працавала намеснікам міністра замежных спраў Беларусі.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары