Памерла адна з пацярпелых ад выбуху на «Магілёўдрэве»


Пра смерць жанчыны паведаміла прадстаўніца Следчага камітэту Юлія Ганчарова.

«Адна з пацярпелых падчас выбуху на «Магілёўдрэве» памерла ва ўстанове аховы здароўя. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца. Прычына трагедыі вызначаецца», – напісала Юлія Ганчарова ў Facebook.

Выбух на прадпрыемстве здарыўся 25 верасня ў фарбавальнай камеры мэблевага цэху №1, дзе часткова былі разбураныя сцены з сэндвіч-панэляў, 6 аконных блокаў і шкло.

6 асобаў забралі ў гарадскія шпіталі. Пасля трох чалавек, якія найбольш пацярпелі (больш 50 % плошчы цела) і знаходзіліся ў цяжкім стане, перавезлі ў Менск у спецыялізаванае апёкавае адзяленне.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары