Памер легендарны гоншчык «Формулы-1»


Ва ўзросце 70 гадоў 20 траўня памёр трохразовы чэмпіён «Формулы-1», аўстрыйскі аўтагоншчык Нікі Ляўда. Пра гэта паведамляе sports.ru.

З сярэдзіны мінулага года ў аўстрыйца паўсталі сур’ёзныя праблемы са здароўем, у выніку чаго спатрэбілася перасадка лёгкіх. Нікі два месяцы правёў у шпіталі, а ў пачатку 2019 году зноў трапіў да лекараў праз грып.

Нікі Лаўда, 1982 год. Крыніца – nationaalarchief.nl

Нікі Ляўда выйграваў чэмпіянат «Формулы-1» у 1975, 1977, 1984 гг. У 1976 года падчас Гран-пры Германіі Ляўда трапіў у сурʼезную аварыю – ягоная машына сутыкнулася з агароджай і загарэлася. Ляўда моцна абгарэў, знаходзіўся ў коме, але выжыў і вярнуўся ў спорт у тым жа сезоне. На яго галаве і твары на ўсё жыццё засталося мноства шрамаў.

Пасля завяршэння карʼеры працаваў спартовым менеджарам, каментатарам на тэлебачанні, быў экспертам па аўтагонкам.

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары