Памаранчавы ўзровень небяспекі. Па ўсёй краіне навальніцы


Белгідраметцэнтр папярэджвае пра неспрыяльныя ўмовы надвор’я.

Чакаецца, што ў перыяд ад 15 гадзіны да 21 гадзіны ў заходніх і цэнтральных раёнах краіны будуць навальніцы. У гэты ж перыяд часу магчыма навальніца і ў Менску. Прызначаны памаранчавы ўзровень небяспекі.

Шкала колеравых узроўняў надворʼя паведамляе пра ступень небяспечнасці зʼявы.

Зялёны – прыродныя зʼявы бяспечныя.

Жоўты – умовы надворʼя патэнцыйна небяспечныя. Напрыклад, ападкі, навальніцы, вецер, нізкая або высокая тэмпература, але якія не пагражаюць жыццю чалавека. Часам яны могуць быць небяспечныя для некаторых відаў сацыяльна-эканамічнай дзейнасці.

Памаранчавы – ліўні, навальніцы, град, спякота і т.д., якія не толькі могуць нанесці матэрыяльную шкоду і паўплываць на сацыяльна-эканамічную дзейнасць, але і стаць прычынай чалавечых ахвяраў.

Чырвоны – самы небяспечны ўзровень. Гэта могуць быць праліўныя ліўні, моцны град або снегапад і т.д. Такія ўмовы надворʼя могуць нанесці сурʼёзную матэрыяльную шкоду і прывесці да чалавечых ахвяраў.

ГА, belsat.eu. Фота: REUTERS / Vasily Fedosenko / FORUM

Стужка навінаў