Палёты над Украінаю забароненыя


Дзяржаўная авіяцыйная служба Украіны (ДАС) з суботы забараніла палёты ў аэрапорты Харкава, Днепрапятроўска і Запарожжа.

Пра гэта агенцтву «Інтэрфакс-Україна» паведаміў кіраўнік ведамства Дзяніс Антанюк. Паводле яго слоў, такая забарона ўводзіцца з меркаванняў бяспекі. Антанюк адзначыў, што перыяд забароны не вызначаны, палёты не будуць ажыццяўляцца да адмены рашэння.

Раней паведамлялася, што паводле распараджэння ДАС з 1 снежня выкананне рэйсаў авіякампаніяў «Аэрофлот», «Трансаэро», «Ютэйр», а таксама «Ютейр-Україна» і «Дніпроавіа» па маршруце Масква–Днепрапятроўск да асобага ўказання забароненыя.

У сваю чаргу расейскае Міністэрства транспарту назвала ўведзеную забарону «беспадстаўнаю», заявіўшы, што яна парушае міжнародныя абавязкі ўкраінскіх авіяўладаў.

АК, паводле «Интерфакс»

Стужка навінаў