Палёт на Марс адмянілі праз «эпідэміялагічную сітуацыю ў Еўропе»

Запуск расейска-еўрапейскай місіі «ExoMars» перанеслі з лета 2020 года на жнівень-верасень 2022-га, паведамляе ў Twitter’ы «Роскосмос».

Супольная праектная група «Роскосмос» і Еўрапейскага касмічнага агенцтва (ЕКА) прыйшла да высновы, што правядзенне выпрабаванняў, неабходных для пацверджання «прыдатнасці ўсіх кампанентаў касмічнага апарату» для запуску на Марс, патрабуе дадатковага часу.

«Падчас заключнага этапу падрыхтоўкі місіі «ExoMars» быў парушаны графік выпрабаванняў у звязку з агульным пагаршэннем эпідэміялагічнай сітуацыі ў краінах Еўропы», – гаворыцца ў паведамленні.

Асноўная задача місіі «ExoMars» – пошук слядоў жыцця на Марсе і паляпшэнні разумення таго, як выглядалі розныя перыяды існавання вады на планеце.

Місія «ExoMars» 2020 года павінна была стаць другой спробай ЕКА і дзяржкарпарацыі «Роскосмос» даследаваць Марс. У 2016-м у межах «ExoMars» запусцілі модуль, які разбіўся аб паверхню планеты.

ЮВ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны