Паляванні на журналістаў: зрываюць бэйджы, ламаюць камеры, страляюць


11 жніўня ў шэрагу гарадоў Беларусі адбыліся напады сілавікоў на незалежных журналістаў.

Напады на журналістаў «Белсату»:

Таксама ў Горадні падчас затрымання быў моцна збіты журналіст «Белсату» і музыка культавага гурта «Дзецюкі» Алесь Дзянісаў. Міліцыянты разбілі яму твар і пашкодзілі нагу.

Польскі журналіст з Горадні Ян Раман страціў зубы. Міліцыя збіла яго пад ІЧУ, куды ён накіраваўся даведацца пра лёс калег з рэдакцыі
У тым жа горадзе ўчора быў збіты польскі журналіст і актывіст польскай меншасці Ян Роман, таксама супрацоўнік «Белсату». Калі ён трапіў пад гарадскі арышт, каб даведацца пра лёс затрыманых у панядзелак супрацоўнікаў незалежных СМІ, АМАП збіў яго, у тым ліку па твары. Мужчына страціў чатыры зуба, у яго зламаны нос і сківіца.

У Віцебску журналіста Зміцера Казакевіча асудзілі да 10 содняў зняволення. Журналісту-расследавальніку «Белсату» Станіславу Івашкевічу прысудзілі вялікі штраф і адпусцілі з-пад варты. Падчас затрымання яго таксама збілі.

Увечары ў Менску былі затрыманыя супрацоўнікі «Белсату» Павал Патапаў і Іван Мураеў. Нашыя тэхнікі ехалі на машыне і здымалі вуліцы сталіцы на тэлефон. ДАІшнікі прагледзелі галерэі іхных тэлефонаў, фота ім не спадабаліся, тады іх пасадзілі ў патрульную машыну. Не вядома, дзе яны цяпер знаходзяцца.

ДАІшнік таксама спыніў вядоўцу нашых праграмаў Вольгу Данішэвіч і дала штраф за сігналенне.

Журналісты «Белсату» Аліна Скрабунова і Аляксандр Сідарэўскі з Магілёва, магчыма, таксама затрыманыя. Рэдакцыя дагэтуль не выйшла з імі на сувязь пасля атрымання экстранага SMS.

Журналісты Аліна Скрабунова і Аляксандр Сідарэўскі

Пакуль невядома, дзе знаходзяцца журналісты Алена Дубовік, Таццяна Белашова, Віталь Дубік і Уладзімір Лунёў.

Падчас вечаровай акцыі пратэсту на Каменнай Горцы нашая фотажурналістка Ірына Арахоўская была параненая гумоваю куляю ў ягадзіцу. Журналістка была апранутая ў камізэльку PRESS.

Hавiны
Затрыманыя 6 журналістаў «Белсату», іхнае месцазнаходжанне невядомае
2020.08.11 17:10

Затрыманыя журналісты ўсіх незалежных рэдакцыяў

У Менску сілавікі напалі на здымачную групу BBC. Журналісты мелі акрэдытацыі, камізэлькі PRESS і даведкі. Група мужчынаў у чорнай форме без апазнавальных знакаў запатрабавала прад’явіць журналісцкія акрэдытацыі. Адзін з іх сарваў пасведчанне з шыі карэспандэнта, вырваў у яго з рук камеру і паспрабаваў разбіць яе. На просьбу аб вяртанні акрэдытацыі два афіцэры пачалі збіваць аператара і штурхаць яго камеру.

Фатографу TUT.by у Вадзіму Заміроўскаму міліцыянт сарваў пасведчанне і забраў карту памяці з апарату. Карты памяці таксама адабралі ў фатографа TUT.by Дарʼі Буранінай, фатографу Associated Press Сяргею Грыцу (яго фотаапарат пашкодзілі) і Надзеі Бужан з Нашай Нівы.

Міліцыянты таксама напалі на аператара TUT.by Усевалада Зарубіна, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ). Яны ўдарылі яго ў нагу, пашкодзілі камеру, забралі карту памяці.

Перад французскаю амбасадай затрымалі карэспандэнта Улада Барысевіча і аператара Onliner.by, паведамляе Радыё Свабода.

Ужо больш за садні няма аніякай інфармацыі ад галоўнага рэдактара Нашай Нівы Ягора Марціновіча. У панядзелак ён адправіў рэдакцыі паведамленне са зместам SOS.

У Горадні затрымалі журналіста парталу Hrodna.live Руслана Кулевіча разам з жонкаю. Падчас затрымання Руслана моцна збілі. Яго цяжарную жонку адпусцілі з камендатуры.

Спіс журналістаў, якія сталіся ўчора ахвярамі сілаў правапарадку, не поўны. На фоне ўсё больш моцнай блакады Інтэрнэту і мабільнай сувязі да нас не паступае інфармацыя з часткі беларускіх гарадоў. Мы бачым, што жорсткасць міліцыі, АМАПу і ўнутраных войскаў у дачыненні да СМІ расце.

Нашых калегаў затрымлівалі, абстрэльвалі гумовымі кулямі і глушылі светлашумавымі гранатамі ў першыя два дні пратэстаў. Затрыманыя журналісты не зʼяўляюцца ваеннымі карэспандэнтамі – гэта журналісты і вядоўцы нашых праграмаў, якія мелі за мэту асвятляць хаду прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

ВЯ Belsat.eu

Стужка навінаў