«Паляцеў убок станік»: настаўнік беларускай мовы з плёткаю прыйшоў да вучаніцы


Гэта несапраўдная гісторыя, а ўсяго толькі сюжэт відэакліпу Піліпа Беспамылковага, апублікаванага на «YouTube»-канале «Краіна Мараў».

Справка
«Краіна Мараў» – праект, накіраваны на развіццё, падтрыманне і ахову беларускай мовы праз творчасць.

Рэп-трэк «Дз, дж, г, ч» пачынаецца з доўгай перадгісторыі, у якой дачка тлумачыць бацькам, навошта ёй беларуская мова. Дзяўчына распавядае бацькам, што хоча заўсёды і паўсюль размаўляць па-беларуску. Сваё рашэнне яна аргументуе тым, што гэта модна. Каб удасканаліць мову, бацька аплочвае дзяўчыне рэпетытара, які прыходзіць да яе з плёткаю і кляпам з секс-шопу.

Некаторыя інтэрнэт-карыстальнікі назвалі кліп безгустоўным і пошлым.

«Кліп прызначаны і ўздзейнічае на тых, хто мае пачуццё гумару. Асабіста мне падабаецца, хоць я выдатна разумею, што каго-небудзь ён можа шакаваць. Найперш, напэўна, тых людзей, хто пра беларускую мову разважае вельмі пафасна і прызнае месца для яе выключна на покуці «пад абразамі» ці ў музеі, дзе з беларускай мовы будуць, кажучы вобразна, «Здзьмухваць пылінкі». А па мне, то чым больш будзе такіх незвычайных мадэрновых прадуктаў, тым лепш», – пракаментавала творчасць Піліпа Беспамылковага дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім.

«Жах! Ад такіх кліпаў мовы болей не стане», – мяркуе Алег Трусаў, былы старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, які паглядзеў кліп на просьбу Belsat.eu.

У 2017 годзе Піліп Беспамылковы (былы гулец юнацкай зборнай Беларусі па футболе Юрый Юрчанка) выпусціў смелы кліп «Мы любім бульбу». У 2013 годзе Юрчанка скончыў кар’еру ў дэпрэсіўнай, паводле яго, Смаргоні, дзе гуляў за мясцовы клуб.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў