Палякі запалілі святло ў Прыпяці


Польскія энергетыкі падчас прыватнай паездкі ў закрытую Чарнобыльскую зону запалілі святло ў закінутым заводзе «Юпітэр».

Адрадзіць «горад-прывід» паспрабавалі польскія «сталкеры» з Napromieniowani.pl. Іх мэтай было ўключыць святло ў адным з будынкаў Прыпяці.

«Юпітэр» – сакрэтнае прадпрыемства, на якім выраблялі стралковую зброю з велізарнай дакладнасцю і магутнасцю.

Афіцыйна завод быў філіялам кіеўскага заводу «Маяк» і вырабляў драбніцы накшталт ролікаў стужкапрацяжных механізмаў для бытавых магнітафонаў. Але ў рэчаіснасці на тэрыторыі «Юпітэру» займаліся распрацоўкай і зборкай ваенных ЭВМ і «чорных скрыняў». «Юпітэр» працаваў яшчэ 15 гадоў пасля катастрофы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў