Палякі абіраюць парламент. Рэйтынгі кіроўнай партыі і апазіцыі


13 кастрычніка ў Польшчы адбываюцца выбары ў ніжнюю (Сейм) і верхнюю (Сенат) палаты парламента.

Чарга на выбарчым участку ў Цюрыху.
Фота: Zaza Gašek

Мандаты атрымаюць 460 дэпутатаў і 100 сенатараў.

Выбары ў ніжнюю палату польскага парламента адбываюцца паводле прапарцыйнай сістэмы (партыйныя спісы). Сенатараў абіраюць у аднамандатных акругах (як дэпутатаў у Беларусі).

Чарга на выбарчым участку ў Цюрыху.
Фота: Zaza Gašek

На мінулых выбарах кіроўная «Права і справядлівасць» (ПіС) набрала 37,5 % галасоў. Паводле апошняга перадвыбарчага сацыялагічнага даследавання IBRiS, ПіС падтрымліваюць 42 % палякаў. Галоўныя канкурэнты ПіС: «Грамадзянская кааліцыя» – 23 %, а Аб’яднаныя левыя сілы – 14 %.

Чарга на выбарчым участку ў Цюрыху.
Фота: Zaza Gašek

Парламенцкія выбары праходзяць на 27 415 выбарчых участках (320 замежных).

Чарга на выбарчым участку ў Цюрыху.
Фота: Zaza Gašek

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў