У вёсцы Ценжке (Ciężkie) на ўсходзе Польшчы мясцовы жыхар выкапаў гіганцкую бульбіну вагою 1 кілаграм 100 грамаў. «Гэта цікавінка, але яе прызначэнне – стаць часткаю нядзельнага абеду», – піша выданне «Dziennik Wschodni».
Мясцовы жыхар Вітальд Масціцкі, які выкапаў гіганцкую бульбіну, запэўнівае, што гэткі ўраджай стаўся магчымым дзякуючы натуральным угнаенням.
МЛ, паводле «Dziennik Wschodni»
Фота Małgorzata Moscicka