Палова беларусаў зарабляе менш за $ 400


Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў звесткі пра медыянны заробак у краіне. Інфармацыя прыведзеная станам на лістапад 2019 года.

Паводле Белстату, медыянны заробак у лістападзе ў Беларусі склаў Br 848,5, або каля $ 400. То бок, палова жыхароў краіны зарабляе больш за гэтую суму, а палова – менш. Для параўнання сярэдні заробак за гэты ж месяц склаў Br 1113,1, або каля $ 525.

Hавiны
Белстат: даходы беларусаў выраслі на 6,3 %
2020.01.16 06:31

Са звестак Белстату можна даведацца і больш падрабязна пра заробкі беларусаў:

Адсотак беларусаў Заробак, Br
2,1 % да 300
7 % ад 300,1 да 400
8,6 % ад 400,1 да 500
9,4 % ад 500,1 да 600
18,6 % ад 600,1 да 800
16,8 % ад 800,1 да 1000
23,7 % ад 1000,1 да 1500
7,9 % ад 1500,1 да 2000
3,9 % ад 2000,1 да 3000
1,3 % ад 3000,1 да 5000
0,4 % ад 5000,1 да 7000
0,2 % ад 7000,1 да 10000
0,1 % звыш 10000

Раней у Белстаце адзначылі, што рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва краіны ў студзені – лістападзе 2019 года выраслі на 6,3 % да ўзроўню студзеня – лістапада 2018 года.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў