Палову Бабруйску перакрылі патрулі ДАІ. Там хацелі арганізаваць антыпарад


Вуліца Менская ў Бабруйску. 9 траўня 2020 года.
Фота: Марына Малчанава

Паводле карэспандэнткі «Белсату» у Бабруйску Марыны Малчанавай, вуліца, дзе была запланаваная акцыя антыпараду, перакрытая.

Уздоўж усёй вуліцы Менскай у Бабруйску стаяць патрулі ДАІ.

Вуліца Менская ў Бабруйску. 9 траўня 2020 года.
Фота: Марына Малчанава
Вуліца Менская ў Бабруйску. 9 траўня 2020 года.
Фота: Марына Малчанава

«На вуліцу пускаюць толькі грамадскі транспарт. ДАІ ў кожным двары. Па вуліцы туды-сюды гуляюць людзі ў цывільным», – распавяла карэспандэнтка «Белсату» у Бабруйску Марына Малчанава.

Пра перакрытыя вуліцы таксама паведамляюць і інтэрнэт карыстальнікі, якія планавалі ўзяць удзел у антыпарадзе. Нагадаем, што акцыю хацелі арганізаваць паплечнікі блогера Сяргея Ціханоўскага, які аб’явіў пра намер узяць удзел у прэзідэнцкай гонцы.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў