Палонны беларус з ЛНР: Трапіў у пастку прапаганды, што тут нападаюць фашысты


У інтэрнэце з’явілася відэа з допытам палоннага беларуса-баевіка ЛНР.

Запіс зроблены ў пачатку лютага ў горадзе Папасная (Луганская вобласць), але апублікавалі яго толькі нядаўна.

Паранены хлопец, якому аказваюць медычную дапамогу, прадстаўляецца Яўгенам Пацюком. Кажа, што сам з Барысава, на Данбас прыехаў праз Маскву і Растоў-на-Доне.

«Трапіў у пастку прапаганды, што тут фашысты нападаюць на Данбас», – так тлумачыць свой удзел у баявых дзеяннях ЛНРавец.

Адказваючы на пытанні, распавядае пра жонку і сына, якому восенню мела споўніцца 6 гадоў. Паводле хлопца, сям’я не ведае пра яго ўдзел у вайне.

Калі верыць прыхільніку ЛНР, грошай за ўдзел у баявых дзеяннях яму не плацяць, хаця абяцалі $ 350 у месяц. Палонны прызнаецца, што армейскую службу праходзіў у вайсковай частцы 3214, што знаходзіцца ў Менску.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў