Паліва на АЗС ізноў падаражэе


З 30 верасня кошты на аўтамабільнае паліва ізноў вырастуць. Цана на бензін і дызель стане даражэй на адну капейку.

Паводле прэсавай службы «Белнафтахіму» кошт 1 літра бензіну АІ-92 будзе складаць 1 рубель 37 капеек, АІ-95 – 1 рубель 45 капеек, АІ-98 – 1 рубель 66 капеек і дызельнае паліва – 1 рубель 45 капеек.

Чарговае падаражэнне стане ў бягучым годзе 18 па ліку. Апошні раз кошты на паліва змяняліся роўна тыдзень таму – 23 верасня. Кожны раз цана падымалася на адну капейку.

Паводле «Белнафтахіму» кошты на аўтамабільнае паліва павялічваюцца з улікам росту цаны за нафту. Канцэрн інфармуе, што праца НПЗ у краіне з’яўляецца стратнай, таму арганізацыя вымушана павялічваць кошты на сваю прадукцыю.

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары