Палітзняволены Мікалай Дзядок нанёс сабе рэзаныя раны жывата і рук


За два тыдні ў калоніі Мікалай Дзядок атрымаў чатыры спагнанні і двойчы патрапіў у ШІЗА.

12-га траўня палітзняволенага перавялі ў новае месца адбыцця пакарання – у калонію ПК-9 у Горках. Пра гэта паведаміла праваабарончаму цэнтру «Вясна» жонка Мікалая Валерыя Хоціна. Ужо на другі дзень, 13 траўня, яго змясцілі ў штрафны ізалятар, дзе Мікалай Дзядок правёў 5 содняў. Ужо праз дзень, 19 траўня, яго зноў адправілі ў адзіночную камеру штрафнога ізалятару. З-за вельмі нізкай тэмператару Дзядок усю ноч пакутаваў і прасіў, каб яго перавялі ў іншае памяшканне.

Каб звярнуць увагу дзяжурных па ШІЗА, раніцай 20 траўня Дзядок нанёс сабе рэзаныя раны жывата і рук, пасля чаго яго змясцілі ў медсанчастку. Пасля аказання першай медычнай дапамогі, Дзядка зноў накіравалі ў тое ж халоднае памяшканне, дзе ён знаходзіўся да 26 траўня.

Мікалай Дзядок адбыў 4,5 гады зняволення за нібыта хуліганскія дзеянні ў дачыненні да афіцыйных будынкаў і павінен быў выйсці на волю 3 сакавіка 2015 года. Аднак 26 лютага суд Ленінскага раёну Магілёва асудзіў палітвязня па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі» да 1 года зняволення ў калоніі строгага рэжыму. 30 красавіка суд касацыйнай інстанцыі пакінуў гэты прысуд у сіле.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў