Палітвязня Міхаіла Жамчужнага змясцілі ў ПКТ на паўгода


Паводле праваабарончага парталу spring96.org, палітвязня Міхаіла Жамчужнага змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) на 6 месяцаў.

Па інфармацыі праваабаронцаў, Жамчужнага змясцілі ў ПКТ за чарговую адмову ісці ў свой атрад пасля выхаду са штрафнога ізалятара. Сам палітвязень за час зняволення налічыў 77 спагнанняў, накладзеных на яго, прычым 71 з іх было вынесенае менавіта ў Горацкай папраўчай калоніі №9, дзе ён адбывае пакаранне зараз.

Па-ранейшаму, палітвязень не скардзіцца на сваё здароўе і напісаў на волю, што адчувае сябе нармальна. Паведамляе таксама, што адміністрацыя калоніі нарэшце перадала яму вітамінны комплекс, якія яму раней высылала праваабаронца Наста Лойка. Да гэтага часу яго не аддавалі з прычыны адсутнасці рэкамендацый для ўжывання з боку медычнай часткі.

  • У 2015 годзе грамадскі актывіст, заснавальнік «Платформ Інавэйшн» Міхаіл Жамчужны быў асуджаны на 6,5 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. На працягу 2013–2014 гадоў актывіст атрымліваў ад працаўніка органаў унутраных справаў службовыя дакументы з інфармацыяй, якая, на думку Жамчужнага, уяўляла грамадскі інтарэс – дакументы ён перадаваў у праваабарончую ўстанову «Платформа». Менавіта гэтая сітуацыя і стала падставай для крымінальнага пераследу. Жамчужны быў прызнаны вінаватым у падбухторванні да наўмыснага разгалошвання звестак, якія складаюць службовую таямніцу; незаконным набыцці спецыяльнага тэхнічнага сродку, прызначанага для сакрэтнага атрымання інфармацыі; дачы хабару.
  • Паводле беларускіх праваабаронцаў, цяпер у краіне – чацвёра палітычных зняволеных: Міхаіл Жамчужны, Мікіта Емяльянаў, Іван Комар і Піліп Шаўроў.
Hавiны
Рэпрэсіі, «Белы легіён», зброя. «СБ» апублікавала відэа допыту Піліпа Шаўрова
2020.04.25 11:59

ІІ belsat.eu

 

 

Стужка навінаў