Палітвязень Віталій Шкляраў з'ехаў з Беларусі


Палітычны тэхнолаг Віталь Шкляраў пакінуў Беларусь і імаверна вяртаецца ў ЗША. У Віталя ёсць амерыканскі дыпламатычны пашпарт, паведамляе TUT.by.

Вызваленне Віталя Шклярава абмяркоўваў кіраўнік Дзярждэпу ЗША Майк Пампэа па тэлефоне з Аляксандрам Лукашэнкам. Амерыканскі палітык заклікаў да поўнага вызвалення і дазволу неадкладнага выезду з Беларусі Шклярава, якога зрабілі фігурантам «справы Ціханоўскага».

Hавiны
Пампэа заклікаў Лукашэнку дазволіць паліттэхнолагу Шкляраву пакінуць Беларусь
2020.10.25 09:59

Віталя Шклярава вызвалілі 19 кастрычніка пад падпіску аб нявыездзе, і ён тады ж змог пабачыцца з маці.

Паліттэхнолага затрымалі ў ліпені ды абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак. Сам Віталь Шкляраў выказваў думку, што мог быць затрыманы паводле так званай справы Сяргея Ціханоўскага. Яшчэ да затрымання ён заяўляў, што ніколі не кансультаваў Сяргея Ціханоўскага і не працаваў для яго.

Шкляраў нарадзінец Беларусі, ягоная жонка грамадзянка ЗША.

belsat.eu

Стужка навінаў